Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/11/22/ru_1024719_988745/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 03:39
22.11.2019 16:06 Грамадства

Лукашэнка: Людзі ў нас залатыя, у Віцебскай вобласці больш за ўсё прыйшлі і прагаласавалі за тых, каго мы прасілі

Мінск, 22 лістапада. На нарадзе па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка адзначыў актыўнасць мясцовых жыхароў на мінулых парламенцкіх выбарах.

"Людзі ў нас залатыя. У Віцебскай вобласці больш за ўсё прыйшлі і прагаласавалі за тых, каго мы прасілі. Што яшчэ трэба ад гэтых людзей? Дык давайце мы павернемся да іх", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Пачынаць, паводле яго слоў, трэба з зарплаты — каб людзі маглі "больш-менш нармальна жыць і карміць свае сем'і". "Павернецеся зарплатай да людзей і спецыялістаў — будзе вынік", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, яўка на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, што прайшлі 17 лістапада, склала 77,22%. Першае месца па колькасці выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, заняла Магілёўская вобласць (82,30%), другое — Віцебская (82,09%).

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239