Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/12/12/ru_1026761_123/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 19:52
12.12.2019 11:16 Эканоміка

У 2020 годзе Расія паставіць у Беларусь 24 млн тон нафты

Мінск, 12 снежня. Расія паставіць у Беларусь у 2020 годзе 24 млн тон нафты, паведамляе канцэрн "Белнафтахім". Гэта прадугледжана ўзгодненым бакамі індыкатыўным балансам паставак, аб падпісанні якога паведамлялася ў пачатку мінулага тыдня.

Як паведамляе на сваім сайце "Белнафтахім", у адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі ў баланс могуць уносіцца змены да 15 лістапада 2020 года.

Згодна з дамоўленасцямі на бягучы год Беларусь атрымлівае з Расіі для перапрацоўкі на НПЗ 18 млн тон нафты. Яшчэ 6 млн тон нафты "пермамытнёўваецца", а пошліны з гэтага аб`ёму ідуць у беларускі бюджэт. Такая схема была ўзгодненая бакамі ў красавіку 2017 года, каб кампенсаваць высокія цэны на газ для Беларусі. Дамоўленасць заканчваецца сёлета.

У беларускім бюджэце на наступны год закладзеныя страты ў 951 млн рублёў (423,6 млн долараў) ад "спынення тэрміну дзеяння дамоўленасцяў з Расійскай Федэрацыяй у нафтагазавай сферы". У пачатку лістапада гэтага года намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў паведаміў у Палаце прадстаўнікоў, што дамоўленасць з Расіяй аб працягу "перамытнёўкі" пакуль не дасягнутая.

Расія звязвае вырашэнне пытанняў у нафтагазавай сферы з паглыбленнем эканамічнай інтэграцыі паміж краінамі. Мінск настойвае на кампенсацыі за падатковы манеўр, а таксама на зніжэнні цаны на газ да ўнутрырасійскай.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239