Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/01/14/by_media_ermolovich-neft/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 21:07
14.01.2020 16:47 Відэа, Улада

Міністр фінансаў: Адсутнасць паступленняў ад экспарту нафты ўплывае на бюджэт

Адсутнасць паступленняў ад экспарту нафты ўплывае на беларускі бюджэт, але неабходнасці яго перагляду пакуль няма, заявіў журналістам 14 студзеня міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, каментуючы сітуацыю з прыпыненнем экспарту ў сувязі са спыненнем паставак нафты з Расіі з 1 студзеня з-за адсутнасці кантрактаў да 2020 год.

Сітуацыя, паводле слоў Ермаловіча, уплывае на бюджэт з пункта гледжання паступленняў экспартнай пошліны. "Але пакуль казаць пра нейкія змены гадавых аб`ёмаў даходаў рана, мы працуем у штатным рэжыме", — сказаў міністр.

Ён адзначыў, што бюджэт мінулага года выкананы "крыху лепш, чым чакалася". "Таму мы дастаткова падрыхтавана ўвайшлі ў бюджэт 2020 года і з пункта гледжання валютных рэсурсаў, і з пункта гледжання рублёвых рэшткаў на рахунках Мінфіна", — заявіў Ермаловіч.

"Мы вельмі добра падрыхтаваліся да любых рызык, звязаных і з выкананнем бюджэту, і з працай нафтагазавага сектара", — падкрэсліў чыноўнік.

Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239