Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/01/16/by_media_svi-mih_vid/
Дата раздрукоўкі: 28.10.2020 11:23
16.01.2020 14:53 Відэа, Грамадства

Генадзь Свідзерскі: Завод "Белджы" ў 2019 годзе спрацаваў з рэнтабельнасцю 5%

Завод "Белджы" ў 2019 годзе прадаў аўтамабіляў маркі Geely на 250 млн долараў і спрацаваў з рэнтабельнасцю прыблізна 5%, паведаміў 16 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар беларуска-кітайскага СЗАТ "Белджы" Генадзь Свідзерскі.

Ён адзначыў, што цяпер завод выпускае тры мадэлі ў 28 мадыфікацыях. "У нас ёсць і седаны, якія каштуюць 23 тысячы рублёў, і ёсць красоверы камплектацыі "лакшэры", якія каштуюць 58 тысяч рублёў. Па грошах наш аб'ём продажу за 2019 год склаў 250 млн долараў. І гэта дазволіла нам выйсці на рэнтабельнасць 5%. Паколькі мы працуем у адну змену, з высокай эфектыўнасцю і ў патрэбным коштавым сегменце. Гэта значыць, напрыклад, калі б гэта былі седаны Geely E3, то нам бы для выхаду на рэнтабельнасць трэба было б прадаць 40 тысяч машын за год", — растлумачыў Свідзерскі

Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239