Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/01/29/eu_1031094_1031095/
Дата раздрукоўкі: 28.10.2020 10:52
29.01.2020 15:59 Грамадства, Культура

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2020" у Нідэрландах выступіць у першым паўфінале

Мінск, 29 студзеня. Прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2020" у Нідэрландах выступіць у першым паўфінале 12 мая.

Як паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, лёсаванне размеркавання краін-удзельніц па двух паўфіналах конкурсу адбылося ў Ратэрдаме.

Фінальнае шоу Нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2020", дзе вызначыцца ўдзельнік ад Беларусі, адбудзецца ў Мінску 28 лютага.

У сёлетнім "Еўрабачанні" возьме ўдзел 41 краіна. У першым паўфінале выступіць 17 краін, у другім 14 мая — 18.

Разам з прадстаўніком Беларусі выступяць выканаўцы з Аўстраліі, Азербайджана, Бельгіі, Ізраіля, Ірландыі, Кіпра, Літвы, Мальты, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Славеніі, Расіі, Румыніі, Швецыі, Харватыі, Украіны. Гэтыя ж краіны прагаласуюць за ўдзельнікаў паўфіналу.

Краіны — заснавальнікі конкурсу Італія, Іспанія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія і арганізатар конкурсу гэтага года Нідэрланды адразу трапляюць у фінал 16 мая, аднак яны галасуюць за ўдзельнікаў абодвух паўфіналаў. Германія, Італія і Нідэрланды будуць ацэньваць канкурсантаў першага паўфіналу, Іспанія, Францыя і Вялікабрытанія — другога.

Парадкавыя нумары ўдзельнікаў абодвух паўфіналаў будуць вызначаны пазней рашэннем прадзюсараў шоу.

Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года. У фінал прадстаўнікі краіны выходзілі ў 2007 годзе (Дзмітрый Калдун), 2010-м (гурт "3+2"), 2013-м (Алёна Ланская), 2014-м (Тэа), 2017-м (NaviBand) і 2019-м (Зена). Лепшым стаў вынік Калдуна (шостае месца).

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239