Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/01/29/ru_1031074_1031079/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 17:41
29.01.2020 13:57 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 29 студзеня. У Мінску 29 студзеня праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Сустрэча праходзіць у "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна ў закрытым для СМІ фармаце.

Папярэдняе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе адбылося 16 студзеня. У ім упершыню ў якасці спецпрадстаўніка АБСЕ ўдзельнічала швейцарскі дыпламат Хайдзі Грау, якая змяніла на гэтай пасадзе аўстрыйца Марціна Сайдзіка. Па выніках перамоў яна паведаміла журналістам, што праца кантактнай групы была арыентавана перш за ўсё на імплементацыю рашэнняў, прынятых на снежаньскім саміце "нармандскай чацвёркі" ў Парыжы. Падгрупа па бяспецы абмяркоўвала вызначэнне дадатковых участкаў развядзення сіл і сродкаў. Гуманітарная падгрупа падвяла вынікі праведзенага 29 снежня абмену асобамі, якія ўтрымліваюцца, эканамічная — абмеркавала пытанне водазабеспячэння праз лінію судакранання. Палітычная падгрупа займалася пытаннямі асаблівага статусу асобных раёнаў Луганскай і Данецкай абласцей і імплементацыі "формулы Штайнмаера" ва ўкраінскае заканадаўства.

Хайдзі Грау таксама адзначыла, што ў студзені ў параўнанні з канцом мінулага года "прыкметна скарацілася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню". "Асабліва важна адзначыць, што ў мінулым годзе не загінула ні адно дзіця", — дадала спецпрадстаўнік АБСЕ.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239