Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/01/ru_1031058_123/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 00:42
01.02.2020 12:13 Грамадства, Эканоміка

Павышаны бюджэт пражытковага мінімуму і мінімальны спажывецкі бюджэт

Мінск, 1 лютага. Новыя памеры бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаныя з 1 лютага па 30 красавіка 2020 года пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 студзеня 2020 года № 6, паведаміў Нацыянальны прававы партал.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 239,87 рубля (з 1 лістапада 2019 года па 31 студзеня 2020 года быў 231,83 рубля). Такім чынам ён вырас на 3,5%.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаныя наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва — 265,91 рубля (раней — 257,86); пенсіянеры — 184,20 (177,79); студэнты — 232,83 (224,80); дзеці да трох гадоў — 155,64 (149,63); дзеці ад трох да шасці гадоў — 212,79 (205,16); дзеці ад шасці да васямнаццаці гадоў — 260,48 (251,19).

Прапарцыйна росту БПМ зменяцца і памеры мінімальных працоўных пенсій, сацыяльных пенсій, даплат пенсіянерам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, надбавак да пенсій і павышэнняў пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў, дапамог для догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Таксама пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 студзеня № 7 вызначаныя мінімальныя спажывецкія бюджэты ў цэнах снежня 2019 года.

Згодна з дакументам мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах снежня 2019 года ў разліку на месяц з 1 лютага па 30 красавіка 2020 года ўстанаўліваюцца ў наступных памерах: працаздольнае насельніцтва — 479,88 рубля (раней — 475,56); пенсіянеры — 375,65 (371,51); студэнты — 355,65 (351,90); дзеці да трох гадоў — 304,66 (301,80); дзеці ад трох да шасці гадоў — 401,78 (398,68); дзеці ад шасці да васямнаццаці гадоў — 407,68 (405,17); сям'я з чатырох чалавек — 374,89 (372,6); маладая сям'я з трох чалавек — 408,51 (405,25).

Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбаў чалавека. Сярэднедушавыя МСБ зацвярджаюцца штоквартальна пастановай Мінпрацы ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва і двух відаў сем'яў рознага складу.

Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання зменаў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі маламаёмных грамадзян.

Цяпер сярэднедушавы МСБ сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, а таксама права грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, на атрыманне льготных крэдытаў на капрамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239