Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/02/ru_1031421_123/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 01:53
02.02.2020 12:00 Палітыка

Пасол Швейцарыі: За апошнія 10 гадоў значэнне Беларусі як самастойнай і незалежнай краіны вырасла ва ўсім свеце

Мінск, 2 лютага. За апошнія дзесяць гадоў значэнне Беларусі як самастойнай і незалежнай краіны вырасла ва ўсім свеце, адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН пасол Швейцарыі Клод Альтэрмат.

"І роля вашай краіны ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, у даванні пляцоўкі для мірных перамоваў таксама высока ацэненая", — дадаў ён.

Паводле слоў пасла, швейцарская дыпламатыя таксама прызнала "ўсё большае значэнне Беларусі як для Швейцарыі, так і для Еўропы". "Такога ж меркавання пра Беларусь прытрымліваюцца і нашы парламентарыі, якія ўлетку 2017 года наведалі Мінск для ўдзелу ў сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, што праходзіла тут. А ў снежні 2017 года ў швейцарскім парламенце была створаная група дружбы "Швейцарыя — Беларусь", — зазначыў Альтэрмат. — І стварэнне гэтай групы дружбы ўдала паўплывала на тыя рашэнні, якія пазней прымаліся на больш высокім узроўні ў швейцарскім ўрадзе — 15 мая 2019 года Федэральны савет Швейцарыі прыняў рашэнне аб павышэнні статусу нашага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі. Так я стаў першым у гісторыі паслом Швейцарыі ў Беларусі з месцазнаходжаннем у Мінску".

На думку Альтэрмата, у Беларусі і Швейцарыі ёсць як падабенства, так і адрозненні. "Гэта кантынентальныя, буферныя дзяржавы. Кожная акружаная пяццю суседзямі, мае некалькі дзяржаўных моў і прыкладна аднолькавую колькасць насельніцтва. У нашых народаў падобны менталітэт — сумленныя, непатрабавальныя, прагматычныя, стрыманыя людзі, амаль без ідэалагічнага адбітка. Нават нашы нацыянальныя стравы падобныя — вашыя дранікі і нашы росты (традыцыйная швейцарская страва з цёртай адварной бульбы. — БелаПАН.)", — сказаў дыпламат.

Што ж тычыцца адрозненняў, то пасол адзначыў гістарычны вопыт і існуючыя палітычныя сістэмы. "Нам, швейцарцам, трэба дзякаваць лёсу за тое, што Швейцарыя змагла заставацца незалежнай краінай без якога-небудзь замежнага панавання. Спусташэнне войнамі, вялікія хваляванні, рэвалюцыі, духоўныя траўмы камунізму — гэтага мы былі пазбаўленыя. У Беларусі быў зусім іншы гістарычны вопыт. Ваша краіна толькі пачынае сябе адкрываць, і гэты працэс патрабуе многіх гадоў, калі не цэлых пакаленняў", — падкрэсліў Альтэрмат.

Поўны тэкст інтэрв'ю публікуе інтэрнэт-газета БелаПАН Naviny.by.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239