Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/02/ru_1031424_123/
Дата раздрукоўкі: 26.11.2020 01:26
02.02.2020 12:05 Палітыка, Грамадства

Пасол Швейцарыі: Падтрымка дэмакратыі, прававой дзяржавы і правоў чалавека для нас вельмі важная

Мінск, 2 лютага. Падтрымка дэмакратыі, прававой дзяржавы і правоў чалавека з'яўляецца для Швейцарыі вельмі важнай, заявіў у інтэрв'ю БелаПАН пасол Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат.

"Але развіццё дэмакратыі і прававой дзяржавы — гэта не імгненны працэс, ён патрабуе часу. Нашы беларускія партнёры тут таксама ведаюць, што гэты працэс патрабуе часу", — дадаў ён.

Паводле слоў швейцарскага дыпламата, у 2019 годзе пасольства Швейцарыі падтрымала шэраг праектаў у гэтай сферы. Так, беларускія эксперты наведалі месцы зняволення ў Швейцарыі, знаёміліся з вопытам па прадухіленні катаванняў.

Пасольства Швейцарыі таксама ўдзельнічала ў арганізацыі мерапрыемстваў да Міжнароднага дня правоў чалавека. У прыватнасці, у Мінску быў арганізаваны паказ швейцарскага дакументальнага фільма супраць смяротнага пакарання "Свабодныя людзі" з наступнай дыскусіяй. "Усімі магчымымі спосабамі Швейцарыя падтрымлівае ў Беларусі ініцыятыву па адмене смяротнага пакарання", — падкрэсліў Альтэрмат.

Пасольства Швейцарыі таксама дапамагло рэалізаваць праект па ўкараненні рэкамендацый Камітэта ААН па правах чалавека, адзначыў Клод Альтэрмат.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239