Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/03/ru_1031571_102058/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 03:19
03.02.2020 15:25 Палітыка

У Крамлі лічаць малаверагодным "звышблізкае збліжэнне" Беларусі і ЗША

Мінск, 3 лютага. У Крамлі лічаць малаверагодным "звышблізкае збліжэнне" Беларусі і ЗША, заявіў журналістам 3 лютага прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Як паведамляе РИА Новости, на пытанне, ці не асцерагаюцца ў Маскве звышблізкага збліжэння ЗША і Беларусі пасля візіту ў Мінск дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа, Пяскоў адказаў: "Па сутнасці, там наўрад ці можна казаць пра звышблізкае збліжэнне". "Але ў гэтым выпадку мы не можам каментаваць і не жадаем каментаваць кантакты нашых партнёраў з трэцімі краінамі. Гэта абсалютна суверэннае права і рэалізацыя іх суверэнных адносін", — дадаў прэс-сакратар Пуціна.

Майкл Пампеа наведаў Мінск 1 лютага. Гэта быў першы за апошнія 25 гадоў візіт у Беларусь дзяржсакратара ЗША. Пампеа сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Ён заявіў, што амерыканскія вытворцы гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай на 100% па канкурэнтных цэнах. Пампеа таксама пацвердзіў магчымасць прызначэння пасла ЗША ў Беларусі найбліжэйшым часам. Дзяржсакратар паведаміў, што Злучаныя Штаты Амерыкі будуць разглядаць, якія санкцыі супраць Беларусі можна зняць, але пакуль краіны ў сваіх адносінах "не дайшлі да гэтага пункта". Паводле яго слоў, адзіны варыянт для поўнага зняцця амерыканскіх санкцый — гэта прагрэс Беларусі ў пытаннях правоў чалавека, свабоды прэсы і ўзмацнення ролі грамадзянскай супольнасці.

Пасля афіцыйных перамоў дзяржсакратар ЗША правёў паўгадзінную сустрэчу з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі і наведаў Парк высокіх тэхналогій, дзе азнаёміўся з перадавымі распрацоўкамі кампаній-рэзідэнтаў, якія працуюць на рынку Злучаных Штатаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239