Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/10/ru_1032347_874596/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 03:38
10.02.2020 19:12 Грамадства

Віцэ-прэм'ер Петрышэнка незадаволены нейтральнай падачай ў СМІ інфармацыі пра дзейнасць міністэрстваў

Мінск, 10 лютага. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка незадаволены нейтральнай падачай ў СМІ інфармацыі пра дзейнасць міністэрстваў.

"Інфармацыя аб дзейнасці міністэрстваў, якая падаецца ў СМІ, мае па большай частцы нейтральны характар. Бачу ў гэтым недастаткова эфектыўную інфармацыйную працу саміх дзяржорганаў. Не выкарыстоўваюцца магчымасці масмедыя для фармавання ўласнага станоўчага іміджу. Тое ж тычыцца і напаўнення сайтаў дзяржорганаў. Няма тлумачэнняў кампетэнтных службовых асоб і экспертных меркаванняў, недастаткова даведачнай інфармацыі", — заявіў чыноўнік на пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі 10 лютага, паведамляе прэс-служба ведамства.

Петрышэнка таксама заявіў, што заснавальнікі мясцовых СМІ пусцілі на самацёк вострыя кадравыя пытанні. Міністэрству варта цвёрда паставіць пытанне перад заснавальнікамі мясцовых газет: на працягу 2020 года ўсім кіраўнікам рэгіянальных дзяржаўных СМІ, якія не маюць журналісцкай адукацыі, павысіць кваліфікацыю, прайсці навучанне на адпаведных курсах, сказаў Петрышэнка. Аблвыканкамы і райвыканкамы павінны "стварыць усе неабходныя ўмовы для прыцягнення ў раённыя газеты маладых журналістаў".

Чыноўнік адзначыў, што у 2019 годзе ў галіне знізілася рэнтабельнасць продажу, тавараабарот, чысты прыбытак зменшыліся амаль на 7%. Тры арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Мінінфарма, не забяспечылі бясстратны ўзровень працы. "Каторы год, да прыкладу, пагалоскай застаецца дзейнасць ААТ "Магілёўсаюздрук". Яго неплацежаздольнасць ужо набыла ўстойлівы характар. На 1 студзеня 2020 года чыстая страта ад яго дзейнасці павялічылася ледзь не ў 50 разоў — з 19 да 900 тыс. рублёў", — заявіў Петрышэнка.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239