Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/15/ru_1032916_123456/
Дата раздрукоўкі: 12.07.2020 09:49
15.02.2020 11:59 Палітыка

Лукашэнка ў віншаванні Вучычу заявіў пра гатоўнасць максімальна садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва з Сербіяй

Мінск, 15 лютага. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам — Днём дзяржаўнасці Рэспублікі Сербія.

"Ваша краіна з'яўляецца ўзорам стойкасці, мэтанакіраванасці, вялікай славянскай душы і годнага захавання нацыянальных традыцый, — прыводзіць словы віншавання прэс-служба Лукашэнкі. — Нашы рэгулярныя сустрэчы, у тым ліку мой нядаўні афіцыйны візіт у брацкую Сербію, заўсёды праходзяць у атмасферы адкрытасці, дружбы і павагі".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у снежні 2019 года ў Бялградзе, дазволіць дзяржавам выйсці на якасна новы ўзровень узаемадзеяння ў гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах. "Са свайго боку запэўніваю Вас у гатоўнасці максімальна садзейнічаць развіццю акрэсленых намі кірункаў", — адзначыў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка пажадаў Вучычу моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Сербіі — міру і дабрабыту.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239