Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/16/eu_1032975_123/
Дата раздрукоўкі: 12.07.2020 09:32
16.02.2020 15:46 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Літвы з Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы

Мінск, 16 лютага. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу з нацыянальным святам — Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы.

"Беларусь зацікаўленая ў развіцці адкрытага дыялогу з вашай краінай на прынцыпах даверу і ўзаемнай павагі. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць вялікі патэнцыял беларуска-літоўскага суседства ва ўсіх галінах на карысць нашых братніх народаў", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Беларускі афіцыйны лідар пажадаў Гітанасу Наўседу "моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а жыхарам Літвы — міру і дабрабыту".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239