Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/17/ru_1033020_587439/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 07:15
17.02.2020 10:37 Грамадства, Культура

У сталічным Чырвоным касцёле пачынаецца тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Мінск, 17 лютага. У мінскім касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) 17 лютага пачынаецца тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які паводле рашэння ЮНЕСКА адзначаюць 21 лютага.

Серыя тэматычных мерапрыемстваў пройдзе ў касцельнай бібліятэцы імя Адама Міцкевіча, паведамляе партал Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Увечары 17 лютага мовазнаўца Вінцук Вячорка правядзе заняткі па культуры беларускай мовы. 19 лютага ў касцёле адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння святара і паэта Казіміра Сваяка. У межах гэтай імпрэзы пройдзе віктарына на веданне беларускай літаратуры.

20 лютага ў касцельнай бібліятэцы адбудзецца сустрэча, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (адзначаецца 24 лютага). Прысутным будзе прапанавана азнаёміцца з яго біяграфіяй і творчасцю, а таксама зноў паўдзельнічаць у віктарыне на веданне беларускай літаратуры.

Непасрэдна ў Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, у касцёле правядуць дыктоўку па беларускай мове. 22 лютага тут пройдзе канферэнцыя "Святы Шарбель па-беларуску", 23-га — літаратурны конкурс для дзяцей на лепшую дэкламацыю вершаў беларускіх паэтаў.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239