Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/19/ru_1033349_123/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 06:45
19.02.2020 17:14 Палітыка, Эканоміка

Паводле вынікаў перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і Егіпта падпісаны пакет дакументаў

Мінск, 19 лютага. Аляксандр Лукашэнка 19 лютага правёў у Каіры перамовы з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

Спачатку сустрэча прайшла ў фармаце сам-насам, затым да кіраўнікоў дзяржаў далучыліся члены дэлегацый, адзначаецца ў рэлізе.

Па выніках перамоў бакі падпісалі пакет дакументаў. Сярод іх міжурадавая выканаўчая праграма аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі, пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, дакумент распрацаваны з мэтай фарміравання дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва. Ён вызначае асноўныя прынцыпы і формы ўзаемнай дапамогі, парадак узаемадзеяння пры падаванні інфармацыі, неабходнай для выяўлення, спынення і расследавання правапарушэнняў і злачынстваў. "Рэалізацыя гэтага пагаднення будзе спрыяць не толькі павышэнню ўніфікацыі і гарманізацыі мытных працэдур, але і акажа станоўчы ўплыў на выкананне задач, якія стаяць перад мытнымі органамі дзвюх дзяржаў", — адзначылі ў ДМК.

Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, паміж міністэрствамі замежных спраў быў заключаны мемарандум аб узаемадзеянні. Ён прадугледжвае стварэнне сумеснай камісіі высокага ўзроўню па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Егіптам на ўзроўні міністраў замежных спраў. Яшчэ адзін мемарандум аб узаемадзеянні падпісаны паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Егіпта.

Двухдзённы афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Егіпет пачаўся 19 лютага. Акрамя перамоў з Абдэль Фатахам аль-Сісі ў плане візіту шэраг іншых сустрэч, а таксама наведванне новай адміністрацыйнай сталіцы Егіпта, якая будуецца за 45 кіламетраў на ўсход ад Каіра. Падчас візіту Лукашэнкі ў Каіры пройдзе пасяджэнне беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239