Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/20/ru_1033485_123/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 04:34
20.02.2020 17:18 Грамадства

Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, большасць замежнікаў, якія летась перасякалі беларускую мяжу, накіроўваліся з Літвы, Расіі, Польшчы

Мінск, 20 лютага. У 2019 годзе беларускую мяжу перасеклі больш як 26 млн чалавек. Такія дадзеныя былі апублікаваныя 20 лютага на пашыраным пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, паведамляе прэс-служба ведамства.

Прыкладна такі ж паказчык (26,5 млн) быў зафіксаваны і ў 2018 годзе.

"У колькасным рэйтынгу наведвальнікаў Беларусі больш за ўсё гасцей прыехала з сумежнай Літвы — каля 888 тысяч грамадзян. Другая пазіцыя за расіянамі — больш за 683 тысяч чалавек, трэцяя — у грамадзян Польшчы. Іх пабывала ў нашай краіне больш за 432 тысячы", — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым адзначаецца, што "з кожным годам істотна ўзрастае цікавасць да перасячэння мяжы авіятранспартам, у параўнанні з 2018-м колькасць грамадзян, якія прыляцелі самалётамі, павялічылася на 16,3%".

За 2019 год пагранічнікі самастойна і ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі ліквідавалі 20 каналаў незаконнай міграцыі, затрымалі 32 чалавекі — іх арганізатараў і памагатых.

Усяго за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы было затрымана каля чатырох тысяч чалавек. Сярод іх выяўлены 371 парушальнік дзяржаўнай мяжы: 333 — на "зялёнай" мяжы, 38 — у пунктах пропуску.

У выніку дзейнасці па спыненні незаконнага перамяшчэння матэрыяльных каштоўнасцяў у даход дзяржавы было звернута каля трох мільёнаў беларускіх рублёў, выкрыта і спынена 18 каналаў кантрабанды наркотыкаў. З нелегальнага абароту пры перамяшчэнні праз дзяржмяжу канфіскавана больш за тону наркатычных сродкаў, што ў два разы больш, чым у 2018 годзе.

Летась на мяжы абсталявана "больш за 58 новых рубяжоў аховы з пагранічнымі дарогамі і кантрольна-следавымі палосамі". "З`явіліся больш за 90 км загарод для аснашчэння сігналізацыйнымі сродкамі. Сігналізацыйнымі комплексамі прыкрыта звыш 97 кіламетраў мяжы. Сёння агульная іх працягласць складае каля 610 км", — адзначаецца ў паведамленні Дзяржпагранкамітэта.

У межах дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы з Украінай пазначана больш 548 км мяжы, устаноўлена 1.169 пагранзнакаў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239