Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/21/ru_1033569_587412/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 08:15
21.02.2020 11:44 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі пастаўкі нафты

Мінск, 21 лютага. Уладзімір Пуцін прапанаваў кампенсаваць Мінску даходы ў 300 млн долараў, якія "выпадаюць з-за падатковага манеўру", паведамляе расійскі тэлеграм-канал "Пул № 3".

Пра тэлефонную размову Лукашэнкі і Пуціна 21 лютага паведамляе таксама беларускі тэлеграм-канал "Пул Першага". "Цэнтральная тэма тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі — пастаўкі нафты", — гаворыцца ў паведамленні.

Афіцыйнай інфармацыі аб гутарцы пакуль няма.

У снежні 2019 года Беларусь і Расія ўзгаднілі індыкатыўны баланс паставак нафты, у адпаведнасці з якім у 2020 годзе Беларусь павінна атрымаць 24 млн тон расійскай нафты.

У пачатку 2020 года расійскія кампаніі спынілі пастаўку нафты ў Беларусь з-за адсутнасці падпісаных кантрактаў. Нафту не пастаўляюць без прэміі да цаны, якая складае прыблізна 10 долараў за тону. У Беларусі адмовіліся яе плаціць, спасылаючыся на тое, што з-за падатковага манеўру цана расійскай нафты і так павялічылася. Цяпер яна складае 83% сусветнай.

1 лютага дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа паводле вынікаў перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што амерыканскія "вытворцы энергарэсурсаў гатовыя забяспечыць" Беларусь "неабходнай нафтай на 100% па канкурэнтных цэнах".

Лукашэнка 14 лютага заявіў, што Беларусь не будзе плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям, раз яны пастаўляюць прадукт па сусветнай цане. Тады ж ён папярэдзіў, што Беларусь пачне адбор транзітнай расійскай нафты з нафтаправода "Дружба", калі Расія ў лютым не паставіць нафту ў патрэбных аб'ёмах.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239