Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/23/ru_1033686_855774/
Дата раздрукоўкі: 25.10.2020 16:34
23.02.2020 12:00 Грамадства

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны

Мінск, 23 лютага. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў, а таксама беларускіх ветэранаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі, які адзначаюць 23 лютага.

"Трымаючыся прынцыпаў адданасці Радзіме, вернасці прысязе і гатоўнасці абараняць інтарэсы краіны і народа, вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы шануем памяць афіцэраў і салдат, якія аддалі жыццё дзеля будучыні свайго народа. Схіляем галаву перад тымі, хто загінуў у баі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто паўставаў на абарону міру са зброяй у руках і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі".

"Перакананы, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, імкненне вайскоўцаў дзейнай арміі працягнуць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з'яўляюцца годным арыенцірам і прыкладам сапраўднага патрыятызму для беларускай моладзі", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў усім "моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і мірнай службы".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239