Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/27/ru_1034146_147872/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 03:38
27.02.2020 12:11 Палітыка, Грамадства

Полацкі актывіст Алесь Круткін, які адбыў 30 сутак арышту, асуджаны яшчэ на 15 сутак

Мінск, 27 лютага. Грамадскі актывіст з Полацка Алесь Круткін, які адбыў месяц арышту за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй і расклейванне антыўрадавых улётак, асуджаны яшчэ на 15 сутак.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, 26 лютага Круткін павінен быў выйсці на волю пасля 30-сутачнага арышту, але сёння патэлефанаваў маці і папрасіў звязацца з адвакатам, бо ў яго дачыненні складзены яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол за ўдзел у "нейкіх студзеньскіх падзеях".

Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь", якія не дачакаліся вызвалення свайго таварыша, занепакоеныя станам яго здароўя, бо пасля апошняга 15-сутачнага прысуду Круткін абвясціў галадоўку наўпрост у залі суда. Ці трымаў ён галадоўку падчас адбывання пакарання ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання, праваабаронцам невядома.

Першы раз Круткін быў асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй, якая прайшла ў Мінску 20 снежня, другі раз — за расклейку ўлётак з лозунгам "Калгаснай дыктатуры — баста!".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239