Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/02/28/ru_1034240_123/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 08:21
28.02.2020 09:29 Грамадства

У Беларусі зарэгістраваны першы выпадак каранавіруса

Мінск, 28 лютага. У Беларусі зарэгістраваны першы завозны выпадак каранавіруса. Ён быў выяўлены ў грамадзяніна Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана.

"З улікам пагаршэння эпідэмічнай абстаноўкі ў Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь было прынятае рашэнне праводзіць абследаванні і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбываюць з названых краін у перыяд з 20 лютага. Пры лабараторным тыпаванні 27 лютага быў выяўлены вірус у аднаго з грамадзян Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага. Пацыент і асобы, якія кантактавалі з ім, змешчаныя ў закрытыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Малады чалавек адчувае сябе здавальняюча", — гаворыцца ў паведамленні.

Зараз у Беларусі праводзяцца санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы, накіраваныя на недапушчэнне распаўсюджвання каранавіруса 2019-nCoV, адзначае Міністэрства аховы здароўя.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце цяпер складае больш за 2.800, інфікаваныя — больш за 82.500 чалавек.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239