Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/03/ru_1034653_1034654/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 20:05
03.03.2020 13:59 Эканоміка

Лукашэнка прапанаваў арыентаваць Наваполацкі НПЗ на пастаўку нафтапрадуктаў паўночным суседзям

Мінск, 3 сакавіка. На нарадзе па нафтаперапрацоўчым комплексе 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прапанаваў арыентаваць Наваполацкі НПЗ на пастаўку нафтапрадуктаў у краіны на поўнач ад Беларусі. Адпаведны фрагмент відэа з нарады размешчаны на тэлеграм-канале "Пул Першага".

"Паўночны завод — вы ведаеце, што вакол бліжэй, чым Наваполацк, няма заводаў. Мы можам цалкам узяць і разам працаваць з Эстоніяй, Латвіяй, Літвой, плюс Беларусь, плюс іншы рынак, калі гэта трэба будзе, і ў Наваполацку перапрацоўваць нафту, і нафтапрадукты прадаваць паўночным нашым суседзям", — сказаў ён.

"Гэта значыць рынак ёсць, добры рынак, блізкія рынкі, але патрэбна лагістыка. Мы таксама за апошнія месяцы шмат прапрацавалі па пастаўках нафты", — дадаў Лукашэнка.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239