Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/04/ru_1034747_123/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 21:06
04.03.2020 10:33 Грамадства

У Беларусі ўпершыню выйшла Чорная кніга пра шкодныя расліны

Мінск, 4 сакавіка. Выдавецтва "Беларуская навука" ўпершыню ў краіне выдала "Чорную кнігу флоры Беларусі: чужародныя шкодныя расліны", падрыхтаваную калектывам аўтараў з Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук пры ўдзеле спецыялістаў Цэнтральнага батанічнага саду НАН і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Як паведаміла прэс-служба НАН, у кнізе, выпушчанай тыражом 700 асобнікаў, абагульненыя звесткі аб біялагічных і экалагічных асаблівасцях 52 відаў найбольш шкодных чужародных сасудзістых раслін, якія шырока распаўсюдзіліся ў экасістэмах Беларусі. Сярод іх добра вядомыя баршчэўнік Сасноўскага, сумнік канадскі, эхінацысціс лопасцевы, амброзія палынналістая і інш.

У кнізе ахарактарызаваныя спосабы і гісторыя пранікнення гэтых відаў на тэрыторыю краіны, дадзеныя рэкамендацыі па прадухіленні іх далейшага распаўсюджвання і правядзенні знішчальных і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на абмежаванне іх рассялення. Прыведзена 68 арыгінальных картасхемаў, якія характарызуюць распаўсюджванне інвазійных раслін па тэрыторыі краіны.

У выданні змяшчаецца спіс чужародных відаў, "якія валодаюць пакуль не рэалізаваным патэнцыялам шкоднаснасці (246 відаў) або сталі настолькі звычайнымі, што мерапрыемствы па абмежаванні іх распаўсюджванні ўжо не маюць сэнсу (24 віды, у тым ліку баркуны белы і лекавы, падтыннік майскі і інш.)".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239