Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/04/ru_1034756_123/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:38
04.03.2020 11:17 Грамадства

У Беларусі пацверджаныя шэсць выпадкаў каранавіруса

Мінск, 4 сакавіка. У Беларусі пацверджаныя яшчэ два выпадкі каранавіруса COVID-19, паведаміла журналістам прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

"Два выпадкі, пра якія ўчора казалі як пра магчымыя, сёння пацверджаныя лабараторна", — зазначыла яна.

Усяго ў Беларусі зафіксаваныя шэсць выпадкаў каранавіруса: чатыры — у Мінску, два — у Віцебскай вобласці.

Як паведамлялася раней, на каранціне ў сталічнай інфекцыйнай бальніцы знаходзяцца пяць чалавек. Пацверджаныя два выпадкі: у студэнта з Ірана і яго будучага цесця. Таксама ў бальніцы знаходзяцца дзяўчына іранца, яе маці і сястра. У Віцебску на каранціне знаходзяцца работніца футравага камбіната (вірус пацверджаны), яе муж і дзеці.

Пра першы выпадак выяўлення каранавіруса Міністэрства аховы здароўя абвясціла 28 лютага (у іранскага студэнта).

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239