Макей: Няма сэнсу працаваць над дарожнымі картамі інтэграцыі, пакуль не вырашаныя пытанні з нафтай
Мінск, 5 сакавіка. Мінск не бачыць сэнсу працаваць над дарожнымі картамі інтэграцыі з Расіяй, пакуль не вырашаныя пытанні паставак нафты, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
"Давайце вырашым пытанне з нафтавымі пастаўкамі, а потым ужо будзем далей думаць. Не працуе цяпер рабочая група, і сэнсу няма зараз працаваць над гэтымі дарожнымі картамі, пакуль не будуць вырашаныя гэтыя пытанні", — сказаў Макей, адказваючы на пытанне ТАСС.
З 1 студзеня 2020 года Беларусь атрымлівае нязначны аб'ём расійскай нафты з-за адсутнасці буйных кантрактаў. Мінск не згодны з прэміяльнай надбаўкай, якую хочуць атрымліваць пастаўшчыкі. На даручэнне Аляксандра Лукашэнкі ўрад шукае альтэрнатыўную нафту і альтэрнатыўныя шляхі яе пастаўкі.