Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/09/by_media_pr-vitebsk/
Дата раздрукоўкі: 01.10.2020 01:42
09.03.2020 10:17 Фота

На праймерыз апазіцыі ў Віцебску перамог Павел Севярынец

    Паглядзець Паглядзець

На рэгіянальнай сустрэчы па выбарах адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі ў Віцебску перамог сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец.

Прагаласаваў 101 чалавек. Галасы размеркаваліся наступным чынам: сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец (на фота 6) — 66; в.а. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў (на фота 3) — 15; кіраўнік руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч (на фота 4) — 15; намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч (на фота 5) — 4. Сустаршыня аргкамітэта БХД Вольга Кавалькова (на фота 7) не атрымала ніводнага голасу. Адзін бюлетэнь быў сапсаваны.

Фота Сяргея Серабро, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239