Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/10/by_media_vturin-sud/
Дата раздрукоўкі: 01.10.2020 01:50
10.03.2020 12:44 Фота

Пачаўся суд па крымінальнай справе, фігурант якога — былы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі

    Паглядзець Паглядзець

Вярхоўны суд 10 сакавіка пачаў разгляд крымінальнай справы з 16 абвінавачанымі, у ліку якіх былы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэй Уцюрын.

Справу разглядаюць у будынку суда Маскоўскага раёна Мінска. Працэс праходзіць пад старшынствам суддзі Вярхоўнага суда Юрыя Руткоўскага.

12 абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, адзін — пад дамашнім арыштам, два — пад падпіскай аб нявыездзе, адзін заплаціў заклад.

Большасці фігурантаў выстаўленае абвінавачанне на падставе артыкулаў 430 і 431 КК (атрыманне і даванне хабару).

2 снежня 2019 года КДБ паведаміў аб завяршэнні папярэдняга расследавання крымінальнай справы па шматлікіх фактах атрымання і давання хабару падчас паставак у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп`ютарнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239