Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/11/ru_1035586_1035587/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2020 15:00
11.03.2020 22:48 Палітыка, Грамадства

З-за каранавіруса гродзенскія актывісты адмовіліся праводзіць Дзень Волі — 2020 у фармаце масавай акцыі

Мінск, 11 сакавіка. У сувязі з каранавірусам гродзенскія актывісты адмовіліся праводзіць Дзень Волі — 2020 у фармаце масавай акцыі, паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Прынята калектыўнае рашэнне адмовіцца ад святкавання Дня Волі — 2020 у фармаце масавай акцыі. Мы пераходзім да запаснога варыянта, які распрацоўваўся на выпадак забароны мерапрыемства гарвыканкамам і не прадугледжвае цэнтралізаванага масавага збору людзей у адным месцы. Задуманыя актыўнасці, квест, пашпарты і візы па-ранейшаму актуальныя. Беражыце сябе", — напісаў Саранчукоў, даўшы спасылку на паведамленне аб выяўленні каранавіруса ў жыхаркі Гродна, якая вярнулася з Італіі, дзе самая цяжкая эпідэміялагічная сітуацыя сярод еўрапейскіх краін.

Арганізатары планавалі правесці свята 21 сакавіка ў Каложскім парку, выдзеленым гарвыканкамам для масавых мерапрыемстваў. Заяўленая колькасць удзельнікаў — да 1.000. Мерапрыемства меркавалася правесці ў фармаце гарадскога фестывалю — з арганізацыяй пунктаў грамадскага харчавання, гандлёвымі і дзіцячай пляцоўкамі, выступленнямі рэканструктараў.

У 2019 годзе святкаванне 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі прайшло ў Гродне 23 сакавіка. Тады на канцэрт прыйшло больш за 4 тыс. чалавек.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239