Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/16/ru_1036013_874512/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 23:55
16.03.2020 13:21 Грамадства

Пасольства Беларусі ў РФ арганізавала працу кругласутачнага тэлефона для экстраннай дапамогі беларусам у сувязі з каранавірусам

Мінск, 16 сакавіка. Грамадзяне Беларусі ў выпадку экстраннай неабходнасці ў сувязі з пандэміяй каранавіруса COVID-19 могуць звяртацца на кругласутачны тэлефон беларускага пасольства ў Расіі +7495 777 66 44, паведамляе сайт дыпмісіі.

Даведвацца пра наяўную сітуацыю з каранавірусам у РФ беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва рэкамендуе на сайце Расспажыўнагляду і Міністэрства аховы здароўя Расіі.

16 сакавіка прэс-служба расійскага ўрада паведаміла, што прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, які ўзначальвае каардынацыйны савет па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса COVID-19, абвясціў аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей.

"Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных захадаў, — заявіў чыноўнік. — Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць, у першую чаргу, масавага распаўсюджвання каранавіруса".

У МЗС і Дзяржпагранкамітэце Беларусі БелаПАН паведамілі, што пакуль не атрымлівалі ад Расіі ніякіх паведамленняў аб закрыцці мяжы.

Расія стала апошняй краінай — суседкай Беларусі, якая прыняла рашэнне закрыць мяжу з-за пагрозы далейшага распаўсюджвання COVID-19.

Раней уезд для іншаземцаў забаранілі Літва, Латвія, Польшча і Украіна. Спыненыя пасажырскія чыгуначныя і аўтобусныя зносіны паміж Беларуссю і гэтымі краінамі.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239