Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/17/ru_1036229_587454/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:40
17.03.2020 15:45 Грамадства, Эканоміка

Выстава турпаслуг "Адпачынак-2020" у Мінску перанесеная з пачатку красавіка на пачатак чэрвеня

Мінск, 17 сакавіка. XXIII Міжнародная вясновая выстава турысцкіх паслуг "Адпачынак-2020", якая павінна была адбыцца ў Мінску з 2 па 4 красавіка, перанесеная на 4—6 чэрвеня, паведаміла Міністэрства спорту і турызму са спасылкай на нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа".

Яшчэ ў пачатку сакавіка арганізатары збіраліся праводзіць выставу ў запланаваныя тэрміны. На сайце "Белэкспа" быў размешчаны бягучы радок "Каранавірусу — не! Выставе — так!".

Раней было абвешчана пра перанос выставы "Ахова здароўя Беларусі — 2020" (24—27 сакавіка).

Як паведамляў БелаПАН, Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) накіраваў у Савет міністраў, Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальны банк антыкрызісныя прапановы для захавання турыстычнай галіны ў сітуацыі пандэміі каранавіруса COVID-19.

"Беларускі турызм, як і турызм у іншых краінах, апынуўся ў вельмі складаным становішчы, — адзначаецца ў паведамленні. — Сумежныя дзяржавы закрылі межы і ўвялі каранцінныя меры, зносіны з многімі напрамкамі перапыненыя, у крызісным становішчы знаходзіцца як выязны, так і ўязны турызм — тураператары і турагенты, гатэлі і перавозчыкі. У гэтых умовах, калі не прыняць тэрміновыя меры па падтрымцы галіны, можна проста разбурыць усю сістэму турызму і гасціннасці ў краіне. Пацярпяць не толькі турыстычныя кампаніі, але і турысты, для якіх цяпер важна, каб турфірмы засталіся дзейнымі і змаглі, калі крызіс схлыне, выканаць свае абавязацельствы".

Аўтары звароту заўважаюць, што ў гэтай сітуацыі ўрады многіх краін, у тым ліку Грузіі, Турцыі, Аўстрыі, Ізраіля, Расіі, "ужо распрацавалі або зараз распрацоўваюць меры па падтрымцы турбізнесу". На гэтым фоне РСТА "таксама спадзяецца на падтрымку беларускага ўрада, усіх органаў рэгулявання" і прапануе некалькі надзвычайных мер для выратавання галіны.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239