Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/18/ru_1036339_1036340/
Дата раздрукоўкі: 03.04.2020 20:34
18.03.2020 12:07 Грамадства

У Беларусі зафіксаваны 51 выпадак COVID-19

Мінск, 18 сакавіка. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на 18 сакавіка, у Беларусі зафіксаваны 51 выпадак каранавіруса COVID-19.

"Па стане на 8.00 раніцы сёння 9 пацыентаў маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19, г.зн. па сутнасці, з`яўляюцца хворымі. Таксама на кантролі знаходзяцца 37 пацыентаў са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы", — паведаміла 18 сакавіка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

З бальніц выпісалі пяць пацыентаў, яшчэ тром праводзіцца паўторнае лабараторнае абследаванне, яны рыхтуюцца да выпіскі ў найбліжэйшы час.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з пачатку рэгістрацыі ў Беларусі каранавіруса COVID-19 17 выпадкаў — прывазныя. З іх чатыры апошнія (з Іспаніі, Францыі, Германіі і Санкт-Пецярбурга) былі выяўлены пры правядзенні санітарна-каранціннага кантролю. Астатнія — пацверджаныя ў ізаляваных пацыентаў, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню.

Працягваецца медыцынскае назіранне за 1.960 грамадзянамі, якія прыбылі з неспрыяльных краін, у дачыненні амаль да 2.700 двухтыднёвае медыцынскае назіранне завершана.

"Міністэрствам аховы здароўя распрацаваны загады па арганізацыі медыцынскай дапамогі, перапрафіляванні і функцыянаванні нашых устаноў у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі і колькасці выяўленых асоб з вірусам. Прынятыя цяпер меры з`яўляюцца своечасовымі ва ўсіх рэгіёнах, аж да цэнтральных раённых бальніц", — адзначаецца ў паведамленні міністэрства.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама запэўнілі, што ў краіне дастаткова сродкаў і магчымасцяў, у тым ліку ложкавага фонду, для арганізацыі дапамогі пацыентам з выяўленым вірусаў і ізаляцыі кантактаў першага ўзроўню.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН