Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/18/ru_1036426_123/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2020 13:07
18.03.2020 18:42 Грамадства

Пасольства Беларусі ў Індыі збірае звесткі пра беларускіх грамадзян, якія не могуць вылецець на радзіму

Мінск, 18 сакавіка. Пасольства Беларусі ў Індыі збірае звесткі пра беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Індыі, Непале, Шры-Ланцэ і Бангладэш і не могуць паляцець на радзіму. Пра гэтым паведамляецца на старонцы беларускай дыпмісіі ў "Фэйсбуку".

"Пасля ўваходжання ў сілу распараджэння ўрада Расійскай Федэрацыі № 635-р ад 16 сакавіка 2020 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь апынуліся адрэзанымі ад раней даступных маршрутаў вяртання дадому, — гаворыцца ў паведамленні. — У прыватнасці, не змагла вярнуцца ў Беларусь адна група з горада Дабалім, штат Гоа, Рэспублікі Індыя. На чарзе — яшчэ некалькі груп з Гоа і Шры-Ланкі, нам таксама вядома аб праблемных выпадках у Непале і штаце Керала Індыі".

Як адзначаюць у пасольстве, "усе неабходныя каналы задзейнічаныя, але рашэння па-ранейшаму няма".

Пасольства просіць усіх грамадзян, якія знаходзяцца ў рэгіёне і маюць патрэбу ў садзеянні, унесці свае дадзеныя ў спіс. "Нам вельмі важна ведаць пра ўсіх грамадзян Беларусі ў Індыі, Шры-Ланцэ, Непале і Бангладэш", — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Там таксама пазначаныя кантактныя дадзеныя супрацоўнікаў беларускага пасольства, з якімі можна пры неабходнасці звязацца.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239