Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/18/ru_1036446_123/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2020 12:32
18.03.2020 21:17 Грамадства

21 сакавіка ў Чырвоным касцёле Мінска пройдзе міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавіруса COVID-19

Мінск, 18 сакавіка. 21 сакавіка ў мінскім касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавіруса COVID-19, паведамляе сайт парафіі.

Супольная малітва адбудзецца ў 19.45, адразу ж пасля святой імшы. Паўдзельнічаць у ёй запрошаныя прадстаўнікі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, Лютэранскай царквы і іншых пратэстанцкіх дэнамінацый Беларусі, а таксама іўдзейскай і мусульманскай абшчын. Малітву ўзначаліць кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату — мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, на 18 сакавіка ў Беларусі зафіксаваны 51 выпадак каранавіруса COVID-19. "Дзевяць пацыентаў маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19, то бок па сутнасці, з`яўляюцца хворымі. Таксама на кантролі знаходзяцца 37 пацыентаў са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы", — паведаміла прэс-служба міністэрства. З лякарняў выпісалі пяць пацыентаў, яшчэ тром праводзіцца паўторнае лабараторнае абследаванне, яны рыхтуюцца да выпіскі ў найбліжэйшы час.

Працягваецца медыцынскае назіранне за 1.960 грамадзянамі, якія прыбылі з непаспяховых краін, у дачыненні амаль да 2.700 двухтыднёвае медыцынскае назіранне завершанае.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239