Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/20/eu_1036651_541287/
Дата раздрукоўкі: 02.04.2020 19:32
20.03.2020 13:48 Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз, Культура

Мерапрыемствы Тыдняў Германіі ў Беларусі з-за каранавіруса пераносяцца на нявызначаны час

Мінск, 20 сакавіка. Мерапрыемствы Тыдняў Германіі ў Беларусі пераносяцца на нявызначаны час, паведамляе прэс-служба пасольства ФРГ.

"У сувязі з апошнімі падзеямі, звязанымі з распаўсюджваннем каранавіруса, запланаваныя мерапрыемствы ў межах Тыдняў Германіі ў Мінску і рэгіёнах пераносяцца на нявызначаны час", — адзначылі ў прэс-службе.

На гэты момант працягвае працу выстава "Шляхі нямецкага мастацтва" ў Палацы мастацтваў у Мінску. Далейшая інфармацыя будзе своечасова апублікаваная на сайце artpalace.by.

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі плануе праводзіць некаторыя мерапрыемствы анлайн.

Як паведамлялася, сёлета ўпершыню за 17-гадовую гісторыю Тыдні Германіі планавалася правесці вясной, з 10 сакавіка па 30 красавіка, а не традыцыйна восенню.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН