Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/20/ru_1036615_544128/
Дата раздрукоўкі: 03.04.2020 20:38
20.03.2020 09:33 Грамадства

У Беларусі зафіксавана 69 выпадкаў COVID-19

Мінск, 20 сакавіка. Згодна са звесткамі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі на 20 сакавіка зафіксавана 69 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.

"Па стане на 9.00 20 сакавіка з выздараўленнем выпісана 15 пацыентаў. Пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 42 пацыенты са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19, гэта значыць па сутнасці з`яўляюцца хворымі, 12 пацыентаў", — паведаміла прэс-сакратар міністэрства Юлія Барадун.

Згодна са звесткамі на 18 сакавіка ў Беларусі быў зафіксаваны 51 выпадак каранавіруса. Тады ў дзевяці пацыентаў назіраліся клінічныя праявы інфекцыі COVID-19. Яшчэ 37 інфікаваных пацыентаў адчувалі сябе здавальняюча. З бальніцы выпісалі пяцярых вылечаных.

З канца студзеня на інфекцыю COVID-19 у Беларусі абследавана больш за 19 тысяч чалавек.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН