Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/23/ru_1036897_123/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 22:36
23.03.2020 12:17 Грамадства

Лукашэнка пра нацыянальную сістэму судовых экспертыз: Калі ёсць эфектыўнасць, тады не трэба ламаць

Мінск, 23 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка 23 сакавіка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ) Андрэя Шведа.

"Гатовы выслухаць ваш даклад па ўдасканаленні сістэмы судова-медыцынскай экспертызы. Мяне цікавіць той узровень, на які мы выйшлі, асабліва ў параўнанні з Расіяй і іншымі дзяржавамі. Якое ўзаемадзеянне ў гэтым плане з міжнароднымі экспертнымі групамі, крыміналістамі?" — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Ён нагадаў, што Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз "ствараўся фактычна з нуля". Да яго ўтварэння ў краіне не была наладжаная сістэмная работа па многіх відах даследаванняў, не хапала і неабходных прыбораў. "Мы паставілі перад сабой задачу выйсці на больш высокі ўзровень у экспертнай дзейнасці па ўсіх напрамках, па ўсіх відах злачынстваў. Ці атрымалася нам гэтую сістэму стварыць, ці здольная яна незалежна, як цяпер, існаваць? Таму што прапаноў шмат: зноў яе падпарадкаваць, перападпарадкаваць. Я не схільны да гэтага, але павінен быць прагрэс. Калі ёсць эфектыўнасць, тады не трэба ламаць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Швед у сваю чаргу адзначыў, што з моманту ўтварэння ДКСЭ прайшло сем гадоў. Паводле яго слоў, беларуская сістэма судовых экспертыз "унікальная і незалежная, самая лепшая на постсавецкай прасторы". "Кожны год мы развіваемся, нешта ўдасканальваем", — дадаў ён.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239