Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/23/ru_1036920_1036921/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 17:56
23.03.2020 14:04 Грамадства

У Беларусі выяўлены ўжо 81 выпадак COVID-19

Мінск, 23 сакавіка. Колькасць выяўленых у Беларусі выпадкаў COVID-19 павялічылася да 81. Гэта вынікае з паведамлення ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

"На сённяшні дзень ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыенты. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік, пасля праведзенага лячэння тэсты — адмоўныя. Яшчэ 59 — знаходзяцца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні", — паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Адзначаецца таксама, што на сёння у краіне праведзена больш за 21 тысячу тэстаў на COVID-19. "Тэставанне праводзіцца з 23 студзеня. Нагадаем, што Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з найбольшай колькасцю выкананых тэстаў на каранавірус", — паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Па стане на 21 сакавіка ў Беларусі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, было выяўлена 76 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239