Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/24/eu_1037068_1037069/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 08:26
24.03.2020 14:02 Грамадства, Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Лукашэнка абмеркаваў па тэлефоне з прэзідэнтам Латвіі тэму вяртання дадому грамадзян ва ўмовах перакрыцця межаў і іншыя пытанні (абноўлена)

Мінск, 24 сакавіка. 24 сакавіка ў Аляксандра Лукашэнкі адбылася тэлефонная размова з прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам, паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Адной з асноўных тэм размовы, ініцыяванай латвійскім бокам, стаў візіт Лукашэнкі ў Латвію, які мае адбыцца (планаваўся на пачатак красавіка. — БелаПАН.). "У сувязі з увядзеннем у Латвіі надзвычайнага становішча, ён перанесены на больш познія тэрміны. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэта рашэнне беларускі бок успрыняў з разуменнем. Новыя даты будуць узгоднены па дыпламатычных каналах", — гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі асноўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва, галоўным чынам гандлёва-эканамічнага. Узаемную цікавасць у першую чаргу ўяўляюць пытанні транспарціроўкі грузаў, транзіту энергарэсурсаў, вытворчай кааперацыі, адзначае прэс-служба.

Асобнай тэмай размовы стала ўзаемадзеянне ва ўмовах закрыцця межаў і забароны на перамяшчэнне грамадзян. "Беларуссю і Латвіяй у гэтай сферы наладжана канструктыўнае і цеснае супрацоўніцтва, дзякуючы чаму тысячы людзей мелі магчымасць бесперашкодна вярнуцца дадому. Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую ўдзячнасць калегу за садзейнічанне ў арганізацыі вывазу дзяцей з санаторыя ў горадзе Юрмала", — паведамляе прэс-служба.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239