Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/24/ru_1037065_1034066/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 06:53
24.03.2020 13:32 Грамадства

"БПС-Ашчадбанк" папярэджвае кліентаў аб новай ашуканскай схеме ў сувязі з каранавірусам

Мінск, 24 сакавіка. "БПС-Ашчадбанк" папярэджвае кліентаў аб новай ашуканскай схеме ў сувязі з каранавірусам.

"Да нас паступаюць паведамленні аб тым, што абвешчаная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэмія каранавіруса прывяла да актывізацыі махлярства ў інтэрнэце", — гаворыцца ў паведамленні "БПС-Ашчадбанка". Паводле інфармацыі банка, зламыснікі імітуюць афіцыйную рассылку на мабільныя тэлефоны і "паведамляюць аб аднабаковым рашэнні банка пералічыць працэнты па дэпазіце ў Фонд барацьбы з каранавірусам у адпаведнасці з пастановай Савета міністраў".

"Памятайце, банк ніколі не робіць такога роду рассылак, і наяўнасць гэтай пастановы з'яўляецца хлуснёй. З мэтай захавання сваіх асабістых дадзеных, не адказвайце на такія паведамленні і не пераходзьце па спасылках. Нікому не паведамляйце паролі з СМС, нумар карты і тры лічбы на яе абароце!" — папярэджвае "БПС-Ашчадбанк" сваіх кліентаў.

Нагадаем, у 2019 годзе ў Беларусі пачасціліся выпадкі махлярства — цэнтр маніторынгу і рэагавання на камп'ютарныя пагрозы ў крэдытна-фінансавай сферы Нацбанка атрымаў каля 9.000 асобных паведамленняў аб інцыдэнтах. Восенню мінулага года банкаўская сістэма Беларусі сутыкнулася з рэзкім усплёскам выпадкаў, калі ашуканцы для вымагання ў кліентаў грашовых сродкаў сталі карыстацца вішынгам (метад сацыяльнай інжынерыі, мэта якога атрымаць персанальную інфармацыю кліента для крадзяжу грашовых сродкаў). Для ўзмацнення барацьбы з махлярствам Нацбанк зацвердзіў канцэпцыю забеспячэння кібербяспекі ў банкаўскай сферы.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239