Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/24/ru_1037111_1037112/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 17:13
24.03.2020 16:29 Спорт, Грамадства

МАК і ўрад Японіі перанеслі такійскую Алімпіяду-2020 на 2021 год з-за каранавіруса

Мінск, 24 сакавіка. З-за распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 Міжнародны алімпійскі камітэт і ўрад Японіі перанеслі XXXII летнія Алімпійскія гульні-2020 на 2021 год, паведаміла 24 сакавіка прэс-служба МАК па выніках перамоў прэзідэнта МАК Томаса Баха і прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ.

Бакі "выказалі занепакоенасць" у сувязі з пандэміяй COVID-19 і яе ўплывам на падрыхтоўку спартсменаў да Алімпіяды. Са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя адзначана, што ў свеце зарэгістравана ўжо больш за 375 тыс. выпадкаў інфікавання гэтым каранавірусам.

Алімпіяда, а таксама летнія Паралімпійскія гульні павінны прайсці ў Токіа не пазней за 2021 год. Алімпійскія гульні захаваюць у сваёй назве год правядзення 2020. Алімпійскі агонь застанецца ў Японіі.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, што "сочыць за развіццём падзей".

Раней некаторыя краіны заявілі, што не будуць адпраўляць свае дэлегацыі на Алімпіяду ў Токіа. З-за эпідэміі амаль усе спаборніцтвы, уключаючы кваліфікацыйныя да Алімпіяды, спыненыя.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239