Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/25/ru_1037165_123/
Дата раздрукоўкі: 07.04.2020 00:55
25.03.2020 11:20 Грамадства

У Беларусі пацверджаныя 86 выпадкаў COVID-19

Мінск, 25 сакавіка. Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 на 25 сакавіка ў Беларусі дасягнула 86, яшчэ два — пад пытаннем.

"На сённяшні дзень ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў, — паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале. — Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў".

Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку "ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў", адзначаецца ў паведамленні.

На сёння ў Беларусі праведзена ўжо каля 23 тысяч тэстаў на COVID-19.

Папярэднія дадзеныя па ліку інфікаваных Міністэрства аховы здароўя паведамляла 23 сакавіка. Тады ў краіне быў зарэгістраваны 81 выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239