Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/25/ru_1037228_1037229/
Дата раздрукоўкі: 07.06.2020 06:19
25.03.2020 16:57 Грамадства, Палітыка

Затрыманы рэдактар дзелавога інтэрнэт-выдання "Ежедневник" Сяргей Сацук

Мінск, 25 сакавіка. У Мінскім раёне сёння каля 16 гадзін затрыманы рэдактар дзелавога інтэрнэт-выдання "Ежедневник" Сяргей Сацук, паведаміў БелаПАН яго брат Аляксандр Сацук.

"Мне патэлефанавала яго жонка літаральна праз пяць хвілін пасля яго затрымання, — паведаміў ён. — Сказала, што яны паехалі ў будаўнічую краму ў Сціклева (вёска Вялікае Сціклева Мінскага раёна, недалёка ад сталічнай вуліцы Ангарскай. — БелаПАН.). На стаянцы яны там спыніліся, выйшлі з машыны. Падышлі двое ў цывільным, паказалі пасведчанні Камітэта дзяржкантролю і запіхнулі яго ў машыну. Нічога не сказалі — за што, на які тэрмін, чаму".

БелаПАН пакуль не ўдалося звязацца з прэс-службай Камітэта дзяржкантролю. Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава заявіла, што не валодае інфармацыяй па сітуацыі. "Я пра гэта нічога не ведаю. Калі ідзе спасылка на Дзяржкантроль, трэба праверыць спачатку гэтую інфармацыю", — сказала яна.

Захар Шчарбакоў, Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239