Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/26/ru_1037350_1037351/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 11:43
26.03.2020 15:13 Грамадства

У рэдакцыі анлайн-выдання "Ежедневник" праходзіць вобыск

Мінск, 26 сакавіка. У рэдакцыі анлайн-выдання "Ежедневник" цяпер праходзіць вобыск.

Як перадае з месца падзеі журналіст БелаПАН, вобыск пачаўся каля 14.00, яго праводзяць супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю. З імі ў рэдакцыі знаходзіцца Аляксандр Сацук — брат рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука, які быў затрыманы 25 сакавіка.

Журналіста затрымалі прадстаўнікі ДФР каля 16.00, калі ён з жонкай прыехаў у будаўнічую краму. Пазней стала вядома, што ў дачыненні да Сацука распачатая справа па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагання, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры).

Родныя і калегі Сацука звязваюць затрыманне з яго прафесійнай дзейнасцю.

Сёння ж "Еўрарадыё" апублікавала ліст, які Сяргей Сацук прасіў абнародаваць у выпадку свайго затрымання.

Журналіст цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239