Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/27/ru_1037468_123/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 09:39
27.03.2020 13:15 Грамадства

У Беларусі пацверджаныя ўжо 94 выпадкі каранавіруса COVID-19

Мінск, 27 сакавіка. На сёння ў Беларусі пацверджаныя ўжо 94 выпадкі каранавіруса COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан на брыфінгу 27 сакавіка.

32 пацыенты выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі, тэст на COVID-19 у іх даў адмоўны вынік.

Пад медыцынскім наглядам у каранціне, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, знаходзяцца 62 чалавекі.

Усяго на сённяшні дзень у Беларусі праведзеныя прыкладна 24 тысячы тэстаў на COVID-19.

Па стане на 25 сакавіка ў Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, было 86 выпадкаў інфікавання.

(Будзе дапоўнена.)

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239