Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/30/ru_1037688_123/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:25
30.03.2020 15:10 Грамадства

У Беларусі пацверджаныя 152 выпадкі COVID-19

Мінск, 30 сакавіка. У Беларусі пацверджаныя ўжо 152 выпадкі каранавіруса COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

"На цяперашні момант выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў хуткім часе 47 чалавек. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 пацыентаў", — адзначаецца ў паведамленні.

Папярэднія дадзеныя па ліку інфікаваных Міністэрства аховы здароўя паведамляла 27 сакавіка. Тады ў краіне былі пацверджаныя 94 выпадкі каранавіруса.

"Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі эпідэміялагічнага становішча, па неабходнасці шпіталізуюцца пацыенты для далейшага назірання і абследавання. Так, за мінулыя суткі шпіталізавана 110 чалавек, выпісана 144 чалавекі, у тым ліку тыя, якія мелі кантакты з носьбітамі інфекцыі", — падкрэслілі ў міністэрстве аховы здароўя.

Усяго, паводле дадзеных міністэрства, у Беларусі на сёння праведзена больш за 30 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239