Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/31/ru_1037770_125478/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 11:22
31.03.2020 11:14 Грамадства

У Віцебску памёр акцёр, у якога дыягнаставалі COVID-19

Мінск, 31 сакавіка. У Віцебску памёр акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, у якога раней быў дыягнаставаны COVID-19. Факт смерці БелаПАН пацвердзілі ў сям'і акцёра, аднак ад каментароў да пахавання адмовіліся.

Дырэктар тэатра Аляксандр Старых пацвердзіў БелаПАН, што памёр 75-гадовы Віктар Дашкевіч. Пры гэтым заявіў, што ўсе каментары аб прычыне смерці і арганізацыі пахавання варта атрымліваць у Міністэрстве аховы здароўя.

Міністэрства пакуль нічога не каментуе.

30 сакавіка дырэктар Коласаўскага тэатра пацвердзіў БелаПАН інфармацыю аб тым, што ў аднаго з акцёраў тэатра выяўлены каранавірус. Паводле яго слоў, "інфікаваны акцёр за мяжу не ездзіў, знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, ён мог дзе хочаш [заразіцца] — у транспарце, краме, хтосьці чхнуў або кашлянуў".

Аляксандр Старых паведаміў, што ніхто са 146 супрацоўнікаў тэатра не ізаляваны, за імі вядзецца медыцынскае назіранне. "Як кантакт першага ўзроўню ізаляваная жонка [інфікаванага]. Да 18 красавіка тэатр знаходзіцца ў рэпетыцыйным рэжыме, каранціну ў тэатры няма", — сказаў дырэктар.

Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце тэатра, наступны спектакль запланаваны 21 красавіка.

Алена Спасюк, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239