Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/03/31/ru_1037860_1037861/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 20:26
31.03.2020 18:30 Грамадства

Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла першую смерць ад каранавіруса ў Беларусі

Мінск, 31 сакавіка. Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла першую смерць ад каранавіруса COVID-19 у Беларусі.

"Зарэгістраваны першы выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, паводле папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй", — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала Міністэрства аховы здароўя.

Раніцай 31 сакавіка стала вядома, што ў Віцебску памёр акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, у якога раней быў дыягнаставаны COVID-19. 75-гадовы Віктар Дашкевіч з'яўляўся заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. У тэатры працаваў з 1973 года.

Таксама Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за апошнія суткі ў лячэбныя ўстановы краіны з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю паступіла 11 чалавек. "Выпісана 128 чалавек, у тым ліку 6 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік", — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

30 сакавіка ведамства паведаміла пра 152 выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Такім чынам, за апошнія суткі колькасць інфікаваных узрасла да 163. У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя карэспандэнту БелаПАН пацвердзілі карэктнасць гэтай лічбы.

Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі эпідэміялагічнага становішча і ў выпадку неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання, гаворыцца ў паведамленні.

Усяго ў краіне праведзена больш за 31 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, адзначылі ў міністэрстве.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239