Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/04/02/ru_1038162_123/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 03:44
02.04.2020 16:53 Грамадства

Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі зарэгістраваныя ўжо чатыры смерці ад COVID-19

Мінск, 2 красавіка. У Беларусі зарэгістраваныя ўжо чатыры смерці ад COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале. Як вынікае з паведамлення, агульная колькасць выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй дасягнула 300.

На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 254 чалавекі з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. "У большасці выпадкаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, — адзначаецца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя. — 11 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзеныя медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Стан ацэньваецца як стабільны".

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, паправіліся і выпісаныя з медыцынскіх устаноў 46 пацыентаў. "Зарэгістраваныя 4 выпадкі смерці ўзроставых пацыентаў з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, паводле папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй", — гаворыцца ў паведамленні.

"З мэтай поўнага выяўлення ўсіх магчымых выпадкаў COVID-19 распачалося ў дадатак да цяжкіх пнеўманій тэставанне ўсіх пацыентаў са сярэднецяжкім цячэннем пнеўманіі (з заборам матэрыялу з ніжніх дыхальных шляхоў, а не толькі выкананнем мазка, што значна павышае дакладнасць выяўлення захворвання). У цяперашні час маюцца як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы — у запасе больш за 11 тысяч тэстаў для правядзення лабараторных даследаванняў, працуюць 9 лабараторый, яшчэ 3 будуць запушчаныя пры ўзнікненні неабходнасці. На сённяшні дзень пад медыцынскім наглядам як кантакты першага і другога ўзроўню знаходзяцца 9 тысяч 299 чалавек. З іх 1 тысяч 943 чалавекі — у стацыянарных умовах", — паведамляе ведамства.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у медустановах краіны "сфармаваны неабходны ложкавы фонд". "Міністэрствам аховы здароўя сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам зацверджаныя планы па перапрафіляванні бальніц у залежнасці ад існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі, з выразнай маршрутызацыяй пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, а таксама кантактаў першага і другога ўзроўню, — гаворыцца ў паведамленні. — Пры перапрафіляванні ложкавага фонду адным з асноўных крытэрыяў з'яўляецца таксама аказанне ў поўным аб'ёме ва ўстановах аховы здароўя хуткай (экстраннай і неадкладнай) дапамогі пацыентам з іншымі саматычнымі і хірургічнымі захворваннямі. Аб'ёмы аказання такой дапамогі не зніжаныя ні ў адным рэгіёне рэспублікі аж да цэнтральных раённых бальніц".

Падкрэсліваецца, што часовае абмежаванне планавай дапамогі ў цяперашні час не мае ўплыву на медыка-дэмаграфічныя паказчыкі.

"Меры, што прымаюцца, накіраваныя на стрымліванне распаўсюджвання інфекцыі за кошт правядзення санэпідрасследаванняў і шпіталізацыі ўсіх пацыентаў, нават з бессімптомным носьбіцтвам, кантактных асоб, дазваляюць стрымліваць лавінападобны рост захворвання, які характэрны для суседніх краін. Галоўная мэта такой працы — своечасова выявіць усіх, хто, магчыма, інфікаваны і можа стаць крыніцай небяспекі для сваіх блізкіх", — адзначае Міністэрства аховы здароўя.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239