Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/04/05/ru_1038484_1038485/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 04:49
05.04.2020 14:09 Грамадства

Міністэрства аховы здароўя: Ад COVID-19 у Беларусі памерла восем чалавек

Мінск, 5 красавіка. У Беларусі па стане на 5 красавіка зарэгістравана восем смерцяў ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19, а агульная колькасць выпадкаў заражэння дасягнула 562, вынікае з паведамлення ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

На стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме.

Пасля праходжання лячэння выздаравелі 52 чалавекі. "Зарэгістравана 8 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Па стане на 4 красавіка было зарэгістравана пяць смерцяў ад COVID-19, а агульная колькасць выпадкаў заражэння складала 440.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 3 красавіка намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан запэўніла, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне развіваецца прагназавана і паступальна. Яна адзначыла, што асноўныя меры, якія дазволяць стрымаць распаўсюджванне інфекцыі, — сацыяльнае дыстанцыяванне і самаізаляцыя.

7 красавіка ў Беларусь прыбудзе місія экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя для маніторынгу сітуацыі з каранавірусам. У Мінск прыедуць тры эксперты, яны ацэняць працу беларускіх медыкаў. Місія СААЗ будзе знаходзіцца ў краіне да канца наступнага тыдня. Спецыялісты наведаюць бальніцы і вывучаць дакументацыю Міністэрства аховы здароўя. Акрамя таго, у Капенгагене сабрана каманда экспертаў СААЗ, якая будзе ў анлайн-рэжыме дапамагаць прадстаўнікам арганізацыі ў Мінску.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239