Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/04/06/ru_1038627_1038628/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 03:43
06.04.2020 20:21 Эканоміка, Грамадства

Цэны на сродкі гігіены, запалкі, каву і шэраг іншых тавараў будуць рэгулявацца дзяржавай

Мінск, 6 красавіка. Савет міністраў пастановай ад 4 красавіка № 205 пашырыў пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, у пералік унесены мясныя і рыбныя кансервы, сухое малако, кава, пітная вада (расфасаваная ў ёмістасці), цвёрдае туалетнае і гаспадарчае мыла, запалкі, жаночыя гігіенічныя пракладкі, падгузнікі, туалетная папера, сродкі абароны органаў дыхання (маскі, прызначаныя для індывідуальнага прымянення) і дэзынфікуючыя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі (у тым ліку гелі, спрэі). Дакумент набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання.

На названую прадукцыю з-за пандэміі каранавіруса COVID-19 існуе павышаны спажывецкі попыт.

Раней урад прыняў рашэнне аб абмежаванні росту цэн на тавары не больш за 0,5% у месяц, а таксама ўвёў забарону на вываз з краіны грэчкі, цыбулі і часнаку.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239