Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/04/30/ru_1041272_214787/
Дата раздрукоўкі: 12.06.2021 19:55
30.04.2020 13:36 Грамадства

Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 14 тысяч

Мінск, 30 красавіка. Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 14.027 (7,9% ад агульнай колькасці праведзеных тэстаў), памерлі 89 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Такім чынам, за апошнія суткі памерла яшчэ пяць чалавек, а агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 павялічылася на 846 (+6%). Міністэрства аховы здароўя традыцыйна падкрэслівае, што памерлі 89 пацыентаў "з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй".

Паправіліся і былі выпісаныя 2.386 пацыентаў (+314 за суткі). Усяго праведзена 176.625 тэстаў на каранавірус.

Міністэрства аховы здароўя зноў не апублікаваў статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама колькасць хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, што маюць патрэбу "ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання". Прэс-мерапрыемстваў на гэтым тыдні Міністэрства аховы здароўя не праводзіла.

3 красавіка на прэс-канферэнцыі намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што прынятыя ў Беларусі меры далі магчымасць прадухіліць сотні выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй штодня. "Калі б не меры, прынятыя па пошуку пацыентаў з каранавірусам, іх кантактаў, а таксама па іх шпіталізацыі і правядзенні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў на ўсёй тэрыторыі краіны, то сёння мы б мелі 840 выпадкаў за дзень і нічым бы не адрозніваліся ад найбліжэйшых дзяржаў. Ні адна суседняя краіна такія меры не прымала, не штіпалізаваліся ўсе выяўленыя кантакты першага ўзроўню, кантакты другога ўзроўню пры наяўнасці вострых рэспіраторных захворванняў", — сказала Богдан.

14 красавіка яна дала прагноз, што рост колькасці пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі на 300—400 за суткі будзе доўжыцца яшчэ два-тры тыдні, пасля чаго пачнецца спад.

На брыфінгу 24 красавіка Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85—87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах, пад асаблівым кантролем лекараў знаходзяцца 114 пацыентаў, частка з якіх падключаныя да апаратаў ШВЛ. Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя падкрэсліла, што ўсе пнеўманіі цяпер "расцэньваюцца як каранавірусныя".

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239